
1 з 100 000
З 2020 года праз палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі прайшлі больш за сто тысяч чалавек. Кагосьці аштрафавалі, кагосьці трымалі суткі на Акрэсціна, кагосьці пасадзілі на гады. Хтосьці паспеў з’ехаць.
Вы нараджаецеся адным з іх — у горадзе ці ў вёсцы, у сям’і, якую не выбіралі. Вы растаце, выбіраеце, кахаеце, працуеце. Кожны адказ зрушвае ваша жыццё ў бок свабоды або лаяльнасці. А потым надыходзіць 2020-ы — і вы апынаецеся сярод тых, праз каго прайшлі рэпрэсіі.
100 000+чалавек у базе «BESporyadki»
50 000+прайшлі адміністрацыйныя затрыманні і арышты
9 564крымінальны пераслед, травень 2020 — сакавік 2026
Даклад BELPOL паводле даных Dissidentby і «Вясны», травень 2026.
Тут ёсць затрыманні, гвалт у зняволенні, думкі пра смерць і смерць — так часта, як у даследаваннях і маніторынгу. Падрабязных сцэн гвалту няма.
Адкуль лічбы
- Маштаб: даклад BELPOL (травень 2026) паводле даных Dissidentby і «Вясны» — больш за 100 000 чалавек у базе «BESporyadki», больш за 50 000 адміністрацыйных затрыманняў і арыштаў, 9 564 чалавекі пад крымінальным пераследам з траўня 2020 па сакавік 2026.
- Новыя крымінальныя справы па гадах: Dissidentby (публікацыя «Нашай Нівы»). Адсюль выбіраецца год арышту.
- Вызваленні і затрыманні 2025 года: Dissidentby. Вынікі 2025 года паводле даных «Вясны»: Pozirk.
- Масавыя вызваленні: верасень 2025, снежань 2025, сакавік 2026. У гэтыя месяцы шанец выйсці на волю роўны долі вызваленых сярод усіх палітвязняў.
- Зняволенне: Pikirenia, Kasinerava, Lahvinenka, Maercker. Torture Journal, 2026 — гвалт пры затрыманні, працягласць СІЗА і тэрміну, ШІЗА і ПКТ, адмова ў медычнай дапамозе, пагрозы, думкі пра смерць, час да эміграцыі.
- Арт. 411 і турэмны рэжым: «Вясна», 2024, «Вясна»: чатыры гады ў лічбах.
- Смерці ў зняволенні і ўразлівыя групы: «Вясна», травень 2026. Колькасць палітвязняў: «Вясна», верасень 2026.
- Нагляд пасля вызвалення, жоўтыя біркі: EUAA, 2026. Акрэсціна ў 2020 годзе: Human Rights Watch. Эміграцыя: Kazakou & Thomas, 2025.
- Заробкі: Белстат праз myfin.by (2016–2026); больш раннія гады — акругленыя значэнні Белстата, да 2000 года — парадак велічынь. Доля гарадскога насельніцтва — перапісы 1959–2019.
- Лічбавыя рэпрэсіі і артыкулы КК: Dissidentby і Human Constanta, «Ад вуліц да экранаў», 2025 (3 476 крымінальных спраў за анлайн-актыўнасць; размеркаванне па артыкулах 368, 369, 130, 361-1…361-4). Транснацыянальныя рэпрэсіі: Human Constanta, 2025; «Падаўленне анлайн-іншадумства», 2026; абсурдныя выпадкі «экстрэмізму».
- Тэндэнцыі 2023–2026: агляды Беларускага Хельсінкскага камітэта, у тым ліку студзень — красавік 2026 (ЕГУ прызнаны «экстрэмісцкім», ануляваныя пашпарты вывезеных, чаты сваякоў зняволеных).
- Праца ў калоніях: «Белсат» — 10–12 гадзін на дзень, да 15 рублёў у месяц; «Салідарнасць».
- ЗША: Belarusian Refugee Support — 71 высылка беларусаў за 22 месяцы, 41 — у трэція краіны.
- Ацэнкі прататыпа, якія патрабуюць праверкі: частата сыходаў партнёраў, касты, візітаў ГУБАЗіК, «каруселі», доля тых, хто паспеў з’ехаць, індывідуальныя памілаванні, верагоднасці «адкасіць» ад войска, зыходы для добраахвотнікаў, шанцы прайсці настрыфікацыю, мадэль сямейнага бюджэту, верагоднасці дзіцячых і дарослых падзей. У кодзе яны пазначаныя EST.
- Кожнае жыццё выдуманае і сабранае з верагоднасцяў. Супадзенні з рэальнымі людзьмі выпадковыя.